Нам школа дзверы расчыняе,
Звініць залівісты званок,
Жыццё настаўнік адкрывае
І дабрыні дае урок.
Слаўся іменем, Настаўнік!
Школу, вучань, праслаўляй
І любі аддана , шчыра
Свой народ і вольны край!
У школе любім мы вучыцца,
Яна - другі наш родны дом.
Крыніца ведаў тут бруіцца,
А душы грэюцца цяплом.
Слаўся іменем, Настаўнік!
Школу, вучань, праслаўляй
І любі аддана, шчыра
Свой народ і вольны край!
У небе голуб хай лунае
І свеціць сонца ўгары.
Няхай у школе не сціхае
Шчаслівы голас дзетвары
Слаўся іменем, Настаўнік!
Школу, вучань, праслаўляй
І любі аддана , шчыра
Свой народ і вольны край!
Слова Гончаровой О.И.
Музыка Бешты А.Г.