:: ::

Страничка профсоюза

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Барбароўская базавая школа Мазырскага раёна»

     Галоўная мэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.
     Для дасягнення гэтай мэты Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі вырашае наступныя задачы:
- дамагаецца павышэння дабрабыту і жыццёвага ўзроўню членаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі;
- забяспечвае абарону права кожнага члена Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на працу, атрыманне прафесіі і павышэнне кваліфікацыі, справядлівую і своечасовую аплату працы;
- садзейнічае ахове здароўя, стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы членаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі;
- удзельнічае ў распрацоўцы праектаў актаў заканадаўства і галіновых нарматыўных дакументаў, якія рэгулююць працоўныя і сацыяльныя адносіны;
- ажыццяўляе грамадскі кантроль за практычнай рэалізацыяй прызнанных законам прыярытэтаў у сферы адукацыі і навукі;
- ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое закранае працоўныя, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы членаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, стварае тэхнічныя і прававыя інспекцыі працы, прафсаюзныя юрыдычныя службы і кансультацыі, службы давераных лекараў;
- умацоўвае арганізацыйнае адзінства, развівае салідарнасць, узаемадапамога і супрацоўніцтва прафсаюзных арганізацый і членаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі
.

 

 

Гімн Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

                                                                        Словы і музыка І. Войцік

 

З’ядналіся мы ў сям’ю прафсаюзаў

І будзем змагацца за лёс беларусаў,

За светлую веру ў заўтрашні дзень,

За радасць, за шчасце і мір для людзей.

 

Прафсаюзы — дзень за днем цясней рады!

Мы за шчасце Беларусі назаўжды!

Прафсаюзы — добра ведае народ:

Толькі ў працы багацець нам з года ў год.

 

Няхай ты вучоны, настаўнік, рабочы

У цесным саюзе быць кожны з нас хоча,

Каб разам у працы дастатак здабыць,

У дружбе і згодзе заўседы нам жыць.

 

Прафсаюзы — дзень за днем цясней рады!

Мы за шчасце Беларусі назаўжды!

Прафсаюзы — добра ведае народ:

Толькі ў працы багацець нам з года ў год.

 

Радзіме аддана служыць мы клянемся!

І з нашага курса павек не саб’емся.

З народам сваім у страі прафсаюз

Ідзе мірным шляхам, каб жыў беларус.

 

Прафсаюзы — дзень за днем цясней рады!

Мы за шчасце Беларусі назаўжды!

Прафсаюзы — добра ведае народ:

Толькі ў працы багацець нам з года ў год.

 

 

Што дае нам прафсаюз?
1. Стабільнасць працоўных адносін.
2. Далучэнне да кіравання ўстановамі праз пагадненні і калектыўныя дагаворы.
3. Падтрымку і развіццё творчага і прафесійнага патэнцыялу.
4. Кансультацыі юрыстаў. Абарону ў судзе. Кансультацыі спецыялістаў па ахове працы і прававую дапамогу пры няшчасных выпадках.
5. Арганізацыю адпачынку працаўнікоў і іх дзяцей.
6. Арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў.
7. Матэрыяльную дапамогу работнікам.
       Сумесна з кіраўніком установы адукацыі прафкам прымае ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў па развіцці ўстановы адукацыі, прадстаўнікі прафсаюза ўваходзяць у склад усіх камісій. Прафсаюзны камітэт выказвае сваё меркаванне кіраўніку ўстановы адукацыі па выкананні заканадаўства па ахове працы, па мерах матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, расстаноўцы кадраў, прымае актыўны ўдзел у арганізацыі культурна – масавай і спартыўнай работы з работнікамі школы.

 

 

 

 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Страничка профсоюза

Актуальные новости

21.03.19 50-ти летие

Все новости

Контакты

80236232470
80236396535
barbarov-sait@yandex.ru

ул.Ленинская, д.84, 247753, аг. Барбаров, Мозырский район, Гомельская область
Открыть контакты

Календари на любой год - Календарь.Юрец.Ру
Спасатели глазами детей
Министерство внутренних дел
Европейские игры 2019 года